Лягатып Незалежны Барысаў
©akim | barysau@tut.by
Нашыя арганізацыі
|На галоўную| |Аб праэкце| |Архіў| |Зваротная сувязь| |Спасылкі|
Начная акцыя 4-5 сьнежня 1998 году
У ноч на 5 сьнежня 1998 году на некалькіх адміністратыўных будынках горада Барысава былі вывешаныя бел-чырвона-белыя сьцягі.

У прыватнасьці, такія сьцягі зьявіліся на будынках гарадзкіх пракуратуры, суду, выканкама, у раёне цэнтральнай плошчы Барысава й у ваенным гарадку Печы. Адказнасьць за ўзьняцьцё сьцягаў узяў на сябе Мірон - невядомы ці група невядомых, рэгулярна нагадваючы аб сабе такога роду акцыямі.

Па матэрыялах "Барысаўскі Кур'ер"
Завітаў Mipoн

У ноч з 4 на 5 сьнежня 1998 году невядомыя змагары разьвесілі ў горадзе БНФ-аўскія сьцягі, пад якімі ў лістападзе-сьнежні 1920 году нашыя продкі змагаліся супраць расейскіх бальшавікоў-акупантаў і эaгiнулі ў няpoўныx баях.

І вось невядомы Мірон (сімвалічны герой, які на працягу доўгага часу пасьля забароны гістарычнай сымболікі разьвешвае сцягі ў розных куткох Беларусі) завітаў да нас. У Барысаве сцягі луналі над будынкамі пракуратуры, нарсуду, райвыканкаму, на цэнтральнай плошчы i у адной з вайсковых частак.
Сайт управляется системой uCoz